Арнаментаваная стужка «Вужык»

5,00
GEL
Арнаментаваная стужка, якую мы жартаўліва назвалі «Вужык». У арнаменце на стужцы разам з геаметрычным узорам можна ўбачыць стылізаваную выяву вужыка, гэта традыцыйны беларускі сімвал дабрабыту і шчасця. Сімвал звязаны з народнай традыцыяй трымаць у хаце вужыка і карміць яго малаком. Калі вуж ёсць у хаце — усё добра. Калі вуж знік — чакай бяды.

Шырыня — 2,0 см. Склад: 100% поліэстэр.

Кошт стужкі разлічаны за 1 м.

Чапляйце стужку на аўтамабілі, ровары, заплечнікі ды вопратку. Пазначайце сябе беларусамі!

Зроблена ў Беларусі.
Click to order
Ваша замова
Total: 
Лацінскімі літарамі, як у пашпарце (!). Калі вы пазначыце несапраўднае імя, з выдачай замовы могуць узнікнуць праблемы (пры паштовай дастаўцы).
Спосаб дастаўкі
Бясплатная дастаўка кур'ерам — па Батумі пры замове на любую суму, па ўсёй Грузіі — пры замове на суму ад 40 GEL.
Кошт дастаўкі за межы Грузіі разлічваецца індывідуальна.
Мінімальны кошт дастаўкі за мяжу — 20 USD.
Бясплатная дастаўка дзейнічае толькі па Грузіі.
Made on
Tilda