Арнаментаваная стужка, якую мы жартаўліва назвалі «Вужык». У арнаменце на стужцы разам з геаметрычным узорам можна ўбачыць стылізаваную выяву вужыка, гэта традыцыйны беларускі сімвал дабрабыту і шчасця. Сімвал звязаны з народнай традыцыяй трымаць у хаце вужыка і карміць яго малаком. Калі вуж ёсць у хаце — усё добра. Калі вуж знік — чакай бяды.
Шырыня — 2,0 см. Склад: 100% поліэстэр.
Кошт стужкі разлічаны за 1 м.
Чапляйце стужку на аўтамабілі, ровары, заплечнікі ды вопратку. Пазначайце сябе беларусамі!