Сцяг Грузіі (90*150 см)

40,00
GEL
Пяцікрыжовы сцяг — адзін з галоўных афіцыйных сымбаляў Грузіі. Выкарыстоўваецца грузінскай дзяржавай з XIII ст. і з'яўляецца адным са старажытнейшых сцягоў свету.

  • Памер: 90х150 см;
  • Два люверса па левым баку для мацавання на дрэўка, флагшток ды інш.;
  • Двухбаковы друк: сцяг аднолькава яскравы з абодвух бакоў;
  • Двайная адстрочка па перыметры;
  • Склад: сінтэтычная тканіна.

Сучасны сцяг Грузіі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з пяццю чырвонымі крыжамі, адным цэнтральным Георгіеўскім і чатырма роўнабаковымі Балнісска-Кацхскімі крыжамі ў чатырох квадрантах. Намаляваныя на дзяржаўным сцягу Грузіі адзін прамавугольны крыж і па кутах чатыры малых крыжа на срэбным (белым) фоне з'яўляюцца агульнахрысціянскімі сімваламі, якія ўвасабляюць Ісуса Хрыста-Збавіцеля і чатырох евангелістаў.

Цяперашні сцяг прыняты ў 2004 годзе, да зацвярджэння парламентам краіны ў якасці дзяржаўнага сцяга выкарыстоўваўся Нацыянальным рухам Міхаіла Саакашвілі. Грузінскі даследчык Іёсіф Бічыкашвілі адзначае, што малюнкі пяці крыжоў на тэрыторыі Грузіі былі выяўленыя ў развалінах Некрэскай царквы (не пазней VI стагоддзя), на фасадах цэркваў Св. Георгія ў Бачорме (X—XI стагоддзя) і Чхары (XIII—XIV стагоддзі); Дманісі (XIV—XV стагоддзя) і г. д.
Click to order
Ваша замова
Total: 
Імя і прозвішча
Лацінскімі літарамі, як у пашпарце
E-mail
Нумар тэлефона
Спосаб дастаўкі
Адрас дастаўкі
Каментар да замовы
Бясплатная дастаўка кур'ерам — па Батумі пры замове на любую суму, па ўсёй Грузіі — пры замове на суму ад 40 GEL.
Кошт дастаўкі за межы Грузіі разлічваецца індывідуальна.
Мінімальны кошт дастаўкі за мяжу — 20 USD.
Бясплатная дастаўка дзейнічае толькі па Грузіі.
Made on
Tilda