Даставім вашу замову на любую суму па Батумі бясплатна! Кур'ер прывязе рэчы цягам дня.
Частыя пытанні
  • Як зрабіць замову?
    Вы можаце аформіць замову праз сайт, або звязацца з намі ў Telegram ці па тэлефоне +995 551 185 609. Мы спытаем неабходную інфармацыю для афармлення замовы і дамовімся пра дастаўку.

    Мы працуем толькі анлайн. У нас няма фізічнай крамы. Калі вы хочаце паглядзець тавар перад пакупкай, гэта можна зрабіць падчас дастаўкі па Батумі. Вы можаце адмовіцца ад замовы, калі рэчы вам не спадабаюцца.
  • Як працуе дастаўка?
    Мы бясплатна дастаўляем замовы на любую суму па Батумі ўласным кур'ерам у зручны для вас час. Аплаціць тавар можна на месцы або загадзя пераводам на рахунак у банку, праз PayPal ці іншым спосабам.

    Дастаўка па Грузіі ажыццяўляецца кур'ерскай службай напрацягу 2-3 працоўных дзён з моманту адпраўкі. Пры замове на суму ад 40 GEL дастаўка па ўсёй Грузіі бясплатная. Дастаўка замоў, сума якіх менш за 40 GEL, каштуе 8 GEL.

    Дастаўка ажыццяўляецца да пад'езда.

    Магчымы самавываз у Батумі па дамоўленасці.
  • Якімі спосабамі можна аплаціць замову?
    Мы прымаем аплату:
    • наяўнымі грашыма;
    • пераводам на банкаўскі рахунак у Банку Грузіі;
    • накладзеным плацяжом (пры адпраўцы поштай па Грузіі);
    • праз PayPal;
    • іншымі зручнымі для вас спосабамі (па дамоўленасці).
    Замову поштай можна аплаціць па факту атрымання кур'еру ці ў аддзяленні наяўнымі грашыма або банкаўскай карткай.

    Пры неабходнасці аплаты праз PayPal мы выставім вам рахунак у далярах ЗША па курсе Нацыянальнага Банку Грузіі на дзень аплаты. Для аплаты праз PayPal вы мусіце быць зарэгістраваныя ў гэтым сервісе і мець сродкі на рахунку для аплаты або прывязаную банкаўскую картку.

    Таксама па дамоўленасці мы можам прыняць аплату іншымі спосабамі (перавод на картку, крыптавалютай і г.д.), у тым ліку ў беларускіх рублях. Для гэтага пазначце пры замове пра такую неабходнасць і мы абмяркуем зручны для вас спосаб у прыватнай размове.
  • Ці ёсць дастаўка ў іншыя краіны свету, акрамя Грузіі?
    Так, мы можам даслаць вашу замову поштай па ўсім свеце.
    Дастаўка замоў сумай да 100$ у эквіваленце каштуе 8$.
    Пры замове на суму ад 100$ дастаўка бясплатная.
  • Ці можна вярнуць тавар, калі ён не падыйшоў ці сапсаваўся?
    Тавар належнай якасці можна вярнуць напрацягу 14 дзён, калі захавалася ўпакоўка і таварны выгляд. Пры звароце тавару належнай якасці вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца за вылікам фактычна панесеных выдаткаў на дастаўку.
    Калі выявіўся брак ці тавар сапсаваўся, мы заменім яго бясплатна напрацягу 14 дзён або вернем вам грошы.
  • Дзе можна замовіць цішоткі і іншую прадукцыю, якой няма на сайце?
    Мы працуем над пашырэннем асартыменту. Калі на сайце няма тавару, які вы хочаце набыць, звяжыцеся з намі любым зручным спосабам, і мы падрыхтуем для вас персанальную прапанову.

    Таксама замовіць рэчы з нашымі прынтамі можна праз сайт Redbubble тут. Ёсць дастаўка ў Грузію і па ўсім свеце. Кожная рэч робіцца персанальна пад вашу замову, таму на сайце падтрымліваецца самы вялікі асартымент, які заўсёды ёсць у наяўнасці.
  • Як атрымаць файлы для самастойнага друку?
    Набыць лічбавыя тавары, ў тым ліку прынты для самастойнага друку можна на галоўным сайце: https://symbal.by. Пасля афармлення замовы і аплаты файлы будуць даступныя для спампоўкі ў асабістым кабінеце. Дазваляецца выкарыстоўваць прынты ў асабістых некамерцыйных мэтах.
Made on
Tilda